Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наша дзейнасць

Дата: 17 октября 2018 в 13:21, Обновлено 13 октября 2021 в 13:32

           Праца з выхаванцамі па папулярызацыі беларускай мовы ў нашым садзе вядзецца пастаянна. Далучэнне дашкольнікаў да беларускай культуры і мовы прасочваецца ва ўсіх відах дзейнасці. Педагогамі ўстановы праводзіцца работа па арганізацыі прадметна-развіццёвай асяроддзя.  У групавых пакоях выхавальнікі аформілі куткі беларускай культуры, у якіх размяшчаецца літаратура беларускіх аўтараў, нацыянальная сімволіка, лялькі з саломкі, гліняныя свістулькі і інш.  Асноўнымі формамі працы па папулярызацыі беларускай мовы з выхаванцамі з’яўляюцца, гульні-заняткі, мастацка-эстэтычная, фізкультурна-аздараўленчая праца, каляндарныя народныя святы і забавы, выставы дзіцячага малюнка, вырабаў з прыроднага матэрыялу, чытанне казак, выраб кніг, тэатральных куткоў, куткоў маральна-патрыятычнага выхавання і мн. інш. Разнастайнасць формаў працы дапамагае дашкольнікам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы.

         Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – малыя кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячана садку, і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!

       Кожны чацвер – беларускамоўны дзень. Дзеці знаёмяцца са скарбамі мінулага. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі,  у час занятак-гульней  ўводзяць такія фальклорная формы як прыказкі і прымаўкі – маленькія шэдэўры, поўныя народнай мудрасцю, стагодзямі ствараўшыяся народам. У працэсе сумеснай дзейнасці дарослага і дзяцей, з’явілася магчымасць для ўзбагачэння слоўніка дзяцей новымі спецыфічнымі тэрмінамі. Дзеці з задавальненнем адказваюць на пытанні выхавальніка і прымаюць ўдзел у гульнях. Кожны з іх адчувае сябе часцічкай гісторыі беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.